Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

3. Абаронцы Айчыны

Раздзел музея “Абаронцы Айчыны” прысвечаны ўшанаванню памяці тых, хто не гледзячы на небяспеку, уздымаўся на абарону свайго народа ад захопнікаў. Сярод іх можна назваць і сям’ю мінскіх патрыётаў Берасневічаў, на месцы дома якіх, былой канспіратыўнай кватэры, у пасляваенныя гады і была пабудаваная СШ № 90. Чацвярых гэтая сям’я страціла ў гады апошняй вайны, але не скарылася і дапамагала падпольшчыкам чым магла. У іх доме  ў 1942 г. жылі разведчыкі-радысты, якія падтрымлівалі сувязь праз лінію фронту з Масквою. Станіслаў і Ядвіга Берасневічы былі членамі Мінскага падполля. У іх гонар на будынку школы была ўстаноўленая мемарыяльная дошка, а ў музеі школы размешчаны матэрыялы і асабістыя рэчы С.А. Берасневіча.

Шмат войнаў пракацілася па шматпакутнай беларускай зямлі, прыносячы гібель мільёнаў чалавечых ахвяр, разбурэнні і пажары. Шматлікія сведчанні самых жудасных войнаў ХХ-га ст. – рэшткі зброі, знойдзеныя вучнямі школы на месцах былых баёў, матэрыялы партызанскага быту – выстаўлены ў вітрыне і на стэлажах гэтага раздзела музея. На стэндзе прадстаўлены матэрыялы аб загінуўшых грамадзянах Мінска, сабраныя школьнікамі ў час правядзення пошукавай работы па напісанню кнігі “Памяць. Мінск”. Частка гэтых матэрыялаў ўвайшла ў 3-ці і 4-ты тамы кнігі “Памяць”. Тэма абароны Айчыны працягваецца і ў расказе аб лётчыках 86-га Гвардзейскага авіяпалка, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ў 1944 г.

1. Гісторыя і прырода Беларусі
2. Гісторыя школы № 90
3. Абаронцы Айчыны
4. Народны быт беларусаў
5. Развіццё школьнага турызму і краязнаўства
Культурна-асветніцкая дзейнасць музея

Раздзелы сайта