|
1963 г.,
8 верасня
|
Адкрыццё школы. На ўрачыстай лінейцы будаўнікі ўручылі вучням сімвалічны ключ ад школы. Дырэктарам школы прызначана Кляноўская Я.В.
|
|
1963 г.,
кастрычнік
|
Вакол школы высаджана тапалёвая алея.
|
|
1964 г.
|
Школа № 90 стала лепшай у горадзе па афармленню. Пачатак працы гурткоў эстэтычнай накіраванасці, заняткі ў якіх вялі мастакі, артысты, скульптары, мастацвазнаўцы.
|
|
1965 г.
|
Школа № 90 стала першай у горадзе Школай з эстэтычным ухілам. Спецыяльна для паказу ў ААН зняты дакументальны фільм аб школе.
|
|
1966 г.
|
Свае першыя вырабы прадставіла эстампная майстэрня школы.
|
|
1970 г.
|
Валейбольная каманда настаўнікаў школы заняла 1-е месца ў горадзе. Была узнагароджана экскурсіяй па Чарнаморскаму ўзбярэжжу.
|
|
1972 г.
|
У СШ № 90 пачала працаваць першая ў СССР Малая паветраная акадэмія з ліку вучняў школы
|
|
1964-
1973 гг.
|
Гасцямі школы былі Старшыня Савета міністраў БССР Ц.Я. Кісялёў, Героі Савецкага Саюза А. Мазанік, М. Осіпава, Р. Мачульскій, кампазітар І. Лучанок, Народны мастак БССР У. Стэльмашонак, артысты мінскіх тэатраў, галоўныя героі фільма “Неўлоўныя мстіўцы”, кінаакторы студыі “Беларусьфільм”.
|
|
1973 г.
|
Дырэктарам школы прызначана Лукашэвіч Р.А.
|
|
1975 г.
|
У школе пачаў працаваць Клуб інтэрнацыянага сяброўства “Равеснік”.
|
|
1978 г.,
лістапад
|
У школе пачаў працаваць турысцка-краязнаўчы клуб “Брыганціна”.
|
|
1980 г.,
люты
|
На 3-м паверсе школы адкрыўся Музей баявой і працоўнай славы Мінскага авіяатрада.
|
|
1980 г.
|
У школе пачаліся заняткі спартыўных класаў (плаванне).
|
|
1984 г.,
18 снежня
|
На базе музея МАА быў адкрыты Героіка-патрыятычны музей “Мая Радзіма – СССР”. На адкрыцці музея прысутнічаў Герой Савецкага Саюза Б.І. Коўзан.
|
|
1986 г.
|
Дырэктарам школы прызначана Ліхачова М.В.
|
|
1987 г.
|
У школе адкрыты першы ў Кастрычніцкім раёне кампутарны клас.
|
|
1988 г.,
люты
|
Урачыста адзначана 25-годдзе школы. Была запрошана на свята першы дырэктар СШ № 90 Я.В. Кляноўская. За час існавання школа выпусціла звыш 2100 вучняў, 61 з якіх закончылі школу з залатым і сярэбраным медалямі. У школе працавалі тры Заслужаных настаўніка БССР, 6 выдатнікаў Народнай асветы.
|
|
1993 г.
|
У школе пачаліся заняткі харэаграфічных класаў.
|
|
1994 г.,
8 ліпеня
|
Краязнаўчаму музею школы, створанаму на базе Героіка-патрыятычнага, прысвоена званне “Народны музей”.
|
|
1994 г.
|
Пачалося міжнароднае сяброўства з жыхарамі акругі Тулльн (Аўстрыя). Сумесныя сустрэчы і мерапрыемствы кожны год працягваліся ў Мінску і Тулльне.
|
|
1996 г.
|
Дырэктарам школы прызначана Міхалькевіч Т.І.
|
|
1996 г.
|
Пачаўся капітальны рамонт школы, які праводзіўся без перапынкаў у занятках.
|
|
1999 г.
|
Пачатак развіцця ў школе даследчыцкай дзейнасці вучняў.
|
|
2001 г.
|
У школе пачала працаваць “Літаратурная кавярня”, арганізуючая сустрэчы са знакамітымі людзьмі.
|
|
2001 г.
|
Школа выпусціла 100-ты клас з сярэдняй адукацыяй
|
|
2002 г.
|
Лаўрэатам гарадскога конкурса “Настаўнік года” стала настаўніца СШ № 90 Валадзько В.М.
|
|
2002 г.
|
Школьны харэаграфічны ансамбль “Крынічка” стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу ў Польшчы.
|
|
2003 г.,
28 сакавіка
|
Школа ўрачыста адзначыла сваё 40-годдзе ў памяшканні Палаца чыгуначнікаў. Прысутнічалі былыя вучні, ганаровыя госці, настаўнікі-ветэраны педагагічнай працы.
|
|
2005 г.
|
У школе пачаўся выпуск школьнай газеты “Даследчык”.
|
|
2006 г.
|
Пачалося афармленне школьнага двара.
|
|
2010 г.
|
Праведзены першы школьны перапіс насельніцтва. Пачаўся выпуск школьнай газеты “Койданаўскі тракт”.
|
|
2011 г.
|
Выхад з друку дапаможніка для вядзення факультатыва “Раёназнаўства. Кастрычніцкі раён г. Мінска”, падрыхтаванага інавацыйнай групай настаўнікаў школы
|
|
2013 г.
|
Выхад з друку брашуры “Девяностая. История одной минской школы” (.doc 23.2 Мб)
|