У раздзеле “Гісторыя школы” наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй сярэдняй школы № 90, адкрытай у 1963 годзе на былой ускраіне Мінска. Прыводзяцца дадзеныя станаўлення яе як першай у горадзе і краіне навучальнай установы з эстэтычным ухілам, расказваецца аб першым дырэктары школы, Заслужанай настаўніцы Беларусі і былой падпольшчыцы і партызанкі Я.В. Кляноўскай.
Запамінальным будзе і расказ аб сённяшніх дасягненнях школы, яе настаўніках і былых вучнях. Дапаўняе экспазіцыю гэтага раздзела калекцыі школьных падручнікаў і прылад пачатку і сярэдзіны ХХ ст., школьнай атрыбутыкі 60-80-х гадоў, макет мікрараёна школы, альбомы “Гісторыя СШ № 90” і “ Яны вучыліся ў нашай школе”, узнагароды школьных каманд за спартыўныя спаборніцтвы.








