
Аудиогид по музею
Гісторыя стварэння музея
Музей працуе ў сярэдняй школе № 90 з 1980 года і з’яўляецца адным са старэйшых школьных музеяў горада.
Першапачаткова ён ствараўся як музей баявой і працоўнай славы Мінскага авіяатрада. Вузкі профіль такога музея не поўнасцю адпавядаў выхаваўчым мэтам школы, таму 18 снежня 1994 года ён адкрыўся ўжо як Героіка-патрыятычны.
З атрыманнем Беларуссю незалежнасці ізноў паўстала пытанне аб змяненні профілю музея. І з 1991 года ён пачаў працаваць ужо як Краязнаўчы музей, выконваючы задачы па выхаванню свядомых грамадзян сваёй краіны на гістарычных традыцыях беларускага народа. Паступова музей стаў своеасаблівым культурна-асветніцкім цэнтрам школы.
Дзяржава адзначыла выхаваўча-асветніцкую дзейнасць музея прысваеннем яму ў 1994 годзе звання “Народны музей”.
Стваральнікам музея баявой і працоўнай славы Мінскага авіяатрада была настаўніца школы Рагачэўская З.І., а прадаўжальнікам традыцый музейнай справы і кіраўніком музея з 1982 года стаў настаўнік і кіраўнік турысцка-краязнаўчага клуба школы Холеў С.Б.
Сёння экспазіцыя музея ўключае звыш 1500 экспанатаў, сабраных школьнікамі і настаўнікамі ў час выканання краязнаўчых заданняў, правядзення пошукавай і даследчай работы, удзелу ў археалагічных раскопках і этнаграфічных экспедыцыях, паходах і падарожжах або перададзеных у музей у якасці дарункаў. Усе яны размешчаны ў 5 раздзелах, што дазваляе праводзіць як аглядавую, так і тэматычныя экскурсіі.

|
У час адкрыцця Героіка-патрыятычнага музея. 1984 г.
|


|
Сучасны выгляд краязнаўчага музея
|
